wd wp Пошук:

Арлеанскі ўніверсітэт

Арлеанскі ўніверсітэт (фр.: Université d’Orléans) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Арлеан.

Агульная характарыстыка

У 1230 годзе, калі на некаторы час дактары Парыжскага ўніверсітэта былі рассеяны па краіне, шэраг настаўнікаў і вучняў з Парыжа знайшлі прытулак у Арлеане. Святы Іў (1253—1303) вывучаў права ў Арлеане, а Папа Клімент V таксама вывучаў тут права і літаратуру. Папскай булай, апублікаванай у Ліёне 27 студзеня 1306 года, ён надзяліў Арлеанскую вучэльню тытулам і прывілеямі ўніверсітэта. Дванаццаць пазнейшых Папаў надалі новаму ўніверсітэту шмат прывілеяў. У XIV стагоддзі ў ім было ажно 5 тысяч студэнтаў з Францыі, Германіі, Латарынгіі, Бургундыі, Шампані, Пікардыі, Нармандыі і Шатландыі. Цяперашні ўніверсітэт быў заснаваны ў 1960-я гады пасля таго, як яго сярэднявечны ўніверсітэт быў закрыты падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў 1793 годзе і аб’яднаны з Французскім універсітэтам у 1808 годзе.

Структура

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2018French Ministry of education, 2018. — С. 161. — 396 с. — ISBN 978-2-11-152402-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арлеан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1306 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Францыі