wd wp Пошук:

Аркадзь Цімафеевіч Караткоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткоў. Аркадзь Цімафеевіч Караткоў (нар. 26 мая 1939, г. Полацк, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 года за планіроўку і забудову Наваполацка.

Біяграфія

Скончыў БПІ ў 1967 годзе. Працаваў У 19611962 гадах працаваў у інстытуце «Мінскпраект» тэхнікам-архітэктарам, у 19671970 гадах Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта (кіраўнік групы), у 19711988 гадах БелНДІгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні), у 19881990 кіраўнік архітэктурна-планіровачнага бюро пры аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва Наваполацкага гарвыканкама, з 1990 — галоўны архітэктар г. Наваполацка.

Творчасць

Асноўныя работы ў Наваполацку: забудова мікрараёнаў № 5 (19691975) і 7 (19801990), школа рабочай моладзі[d] ў мікрараёне № З (19771980), 5—6-павярховыя жылыя дамы па вул. Маладзёжнай (19681979); работы, выкананыя сумесна з Ю. Шпітам — школа са спартыўным ухілам (1977—1985), вучэбна-вытворчы камбінат[d] нафтаправода «Дружба» (19811983), 13-павярховы інтэрнат (1975) і інш. Дзяржаўная прэмія БССР 1984 за планіроўку і забудову Наваполацка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Архітэктары XX стагоддзя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Архітэктары Беларусі
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Галоўныя архітэктары Наваполацка
Архітэктары Наваполацка
Супрацоўнікі Мінскпраекта
Выпускнікі БНТУ
Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 26 мая
Нарадзіліся ў Полацку
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Архітэктары XXI стагоддзя
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Нарадзіліся ў 1939 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Архітэктары паводле алфавіта
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў