wd wp Пошук:

Аркадзь Бейнусавіч Мігдал

Аркадзь Бенядзіктавіч (Бейнусавіч) Мігда́л (11 сакавіка 1911, Ліда9 лютага 1991, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык.

Біяграфія

Аркадзь Бейнусавіч Мігдал нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасля заканчэння школы паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт, адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжанне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусцілі праз семдзесят дзён.

У канцы 1930-х гг. будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяння нейтронаў з атамамі. У выніку ім быў развіты арыгінальны метад «устрэсвання», які прынёс аўтару заслужаную вядомасць.

У 1943–45 А. Б. Мігдал працаваў у Інстытуце фізічных праблем АН СССР, з 1944 прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. У 1945–71 у Інстытуце атамнай энергіі, у 1947 быў апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 працуе ў Інстытуце тэарытычнай фізікі АН СССР.

Член-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У навуцы

А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. Развіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьвання ядраў і тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасці да пытанняў будовы ядраў і вылічыў моманты інерцыі цотных і няцотных ядраў. Развіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненні метадаў квантавай тэорыі поля. Даследаваў праблему палярызацыі і вакууму ў моцных магнітных палях.

У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.

Зноскі

  1. Мигдал Аркадий Бейнусович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Arkady Migdal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў Прынстане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»