Аржо́ўка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 14 км[1]. Пачынаецца за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Вохабні Мядзельскага раёна, вусце за 1,2 км вышэй вёскі Манькавічы Пастаўскага раёна. Рэчышча ад вытоку (1,6 км) каналізаванае.