wd wp Пошук:

Арацыа Джэнтылескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэнтылескі.

«Даная»(1621, Кліўленд, Музей мастацтва)

Арацыа Джэнтылескі[4] (італ.: Orazio Gentileschi Lomi; 9 ліпеня 1563, Піза7 лютага 1639, Лондан) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі.

Жыццё і творчасць

Арацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнційскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з’яжджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы.

Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйнае працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіраваў некаторыя свае папярэднія працы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://rkd.nl/explore/artists/30924
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Orazio Gentileschi
  4. Напісанне імя і прозвішча Арацыо Джэнтылескі, а таксама даты жыцця ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.98.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1639 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1563 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пізе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных