wd wp Пошук:

Арабскі свет

Ліга арабскіх дзяржаў
Ліга арабскіх дзяржаў

Не блытаць з палітычнай арганізацыяй — Лігай арабскіх дзяржаў. Арабскім светам (араб. العالم العربي‎‎) прынята абагульнена зваць арабскія краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, а таксама краіны Усходняй Афрыкі, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаў і маюць арабскую мову у якасці адной з афіцыйных. Арабскі свет складаецца з 23 краін[1] з сукупным насельніцтвам каля 345 млн чалавек і агульнай плошчай прыблізна 13 мільёнаў квадратных кіламетраў, што робіць яго другой па плошчы пасля Расіі геалінгвістычнай адзінкай у свеце.

Склад

Ніжэй даецца пералік краін, якія прынята ўключаць у арабскі свет.

ДзяржаваТэрыторыя
(км²)
Насельніцтва
(чал.)
Сталіца
Алжыр2 382 74133 769 668Алжыр
Бахрэйн695718 321Манама
Джыбуці22 000476 703Джыбуці
Егіпет997 73981 713 520Каір
Заходняя Сахара[2]252 120393 831Эль-Аюн
Емен536 86923 013 376Сана
Іарданія97 7406 173 579Аман
Ірак435 31728 221 180Багдад
Катар11 437824 789Доха
Каморы2 170798 000Мароні
Кувейт17 8182 596 799Эль-Кувейт
Ліван10 4523 971 941Бейрут
Лівія1 775 5006 173 579Трыпалі
Маўрытанія1 030 7003 364 940Нуакшот
Марока458 73034 343 220Рабат
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты77 7004 621 399Абу-Дабі
Аман212 4573 311 640Маскат
Дзяржава Палесціна[3]6 2573 907 883
Саудаўская Аравія1 960 58228 146 656Эр-Рыяд
Сірыя185 18019 747 586Дамаск
Самалі637 6579 800 000Магадзіша
Судан1 866 06830 894 000Хартум
Туніс163 61010 383 577Туніс

Гл. таксама

Зноскі

  1. Уключаючы 2 дзяржавы, не прызнаваныя большасцю дзяржаў свету.
  2. Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка прызнана 51 дзяржавамі свету. Яна не ўваходзіць у Лігу арабскіх дзяржаў і прызнаецца не ўсімі яе членамі. Большая частка тэрыторыі Заходняй Сахары знаходзіцца пад кантролем Марока.
  3. Дзяржава Палесціна прызнаецца ад 128 да 129 дзяржавамі, у тым ліку ўсімі арабскімі краінамі і ўсімі членамі Лігі арабскіх дзяржаў.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Арабскі свет