wd wp Пошук:

Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка

Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР; араб. الجمهورية العربية الصحراوية الديمقراطية‎‎; ісп.: República Árabe Saharaui Democrática (RASD)) — часткова прызнаная дзяржава, не кантралюе на сённяшні дзень большую частку тэрыторыі, на якую прэтэндуе, былая іспанская калонія ў Заходняй Сахары. На поўначы мяжуе з Марока, на паўночным усходзе — з Алжырам, на ўсходзе і поўдні — з Маўрытаніяй; з захаду абмываецца Атлантычным акіянам.

Гістарычная назва: Вадзі-Захаб (Рыа-дэ-Ора) і Сегіет-эль-Хамра (Залатая рэчка і Чырвоны ручай). Ранейшая назва — Іспанская Сахара.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Заходняй Сахары Да 1975 г. рэгіён быў іспанскай калоніяй. 6 лістапада 1975 г. Кароль Марока Хасан II арганізаваў т. з. «Зялёны марш». Па яго закліку 350 тыс. бяззбройных мараканцаў, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, увайшлі на тэрыторыю Заходняй Сахары, не сустракаючы супраціўлення, анексія адбылася. Паўднёвая частка (1/3) Заходняй Сахары адышла Маўрытаніі.

У 1979 пасля адмовы Маўрытаніі ад правоў на паўднёвую частку Заходняй Сахары, апошняя была цалкам акупавана Марока; гэта тэрыторыя, вялікую частку якой Марока цяпер кантралюе, разглядаецца як так званыя Паўднёвыя правінцыі.

27 лютага 1976 года Фронт Палісарыё, як вядзе партызанскую вайну супраць мараканскіх войскаў пры падтрымцы Алжыра, абвясціў Заходнюю Сахару незалежнай дзяржавай пад назвай Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР).

Мараканская сцяна

САДР прызналі 50 дзяржаў свету. Рэспубліка з’яўляецца членам Афрыканскага Саюза (былая Арганізацыя афрыканскага адзінства) з 1984 года. Прэзідэнт САДР, генеральны сакратар Фронта Палісарыё (з 1976 года) — Махамед Абдэльазіз.

Улады САДР кантралююць усходнюю частку Заходняй Сахары, названую Свабоднай зонай, якая распасціраецца вузкай паласой паміж збудаванай Марока сістэмай абарончых валаў, названай уладамі САДР «Сцяной ганьбы», і ўсходняй мяжой Заходняй Сахары.

Патрабуючы правядзенні рэферэндума пра лёс тэрыторыі, ААН адмаўляецца як пагадзіцца з акупацыйнай анексіяй Заходняй Сахары Марока, так і прызнаць самаабвешчаную САДР з прыняццем у свой склад.

Юрыдычны аспект

16 кастрычніка 1975 г. па просьбе Генеральнай Асамблеі ААН Міжнародны суд у Гаазе прыняў кансультатыўнае заключэнне, у якім адзначалася, што гэта тэрыторыя ў дакаланіяльныя часы не была «terra nullius» (нічыёй зямлёй), прызнавалася існаванне раней вызначаных сувязяў паміж плямёнам гэтай тэрыторыі як з каралём Марока, так і з плямёнамі Маўрытаніі. Аднак, па меркаванні Міжнароднага суда, гэтыя сувязі не могуць перашкаджаць ажыццяўленню насельніцтвам Заходняй Сахары свайго права на самавызначэнне.

Паводле міжнароднага права рэгіён меў і мае права на незалежнасць. У прыватнасці, сам факт анексіі Заходняй Сахары з’яўляецца парушэннем Дэкларацыі ААН № 1514 «Пра падаванне незалежнасці каланіяльным краінам і народам»[1], а менавіта:

Міжнароднае прызнанне САДР

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дэкларацыя ААН № 1514

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка
Катэгорыя·Паўночная Афрыка
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта