wd wp Пошук:

Апакаліпсіс сёння

«Апакаліпсіс сёння» (англ.: Apocalypse Now) — мастацкі фільм, пабудаваны на тэме вайны ў В’етнаме, зняты Фрэнсісам Фордам Копалам па сцэнарыі самога Копалы, Джона Міліуса і Майкла Гера. Адпраўным пунктам для сцэнарыстаў паслужыла аповесць Джозефа Конрада «Сэрца цемры» (1902). Фільм быў удастоены прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу і найлепшы гук, а на Канскім фестывалі падзяліў «Залатую пальмавую галіну» са стужкай Ф. Шлёндорфа «Бляшаны барабан». «Я ўпэўнены, што стварыў твор мастацтва і не мог зрабіць лепш», — сказаў Фрэнсіс Копала аб «Апакаліпсіс».

Галоўная сюжэтная лінія фільма — аповед пра капітана спецназа Уіларда, пасланага ў джунглі Камбоджы, каб ухіліць звар’яцелага палкоўніка Курца, які камандуе атрадам з мясцовых жыхароў і абвінавачваецца ў забойстве некалькіх патрэбных амерыканскаму ўраду в’етнамцаў. Падчас падарожжа з Уілардам адбываецца шмат дзіўных падзей, і пад уздзеяннем навакольнага становішча ён па меры набліжэння да мэты паступова губляе адчуванне рэальнасці і перастае разумець, што яму рабіць далей.

У галоўных ролях выступілі Марцін Шын, які сыграў капітана Уіларда, і Марлан Бранда ў ролі палкоўніка Курца. У ліку іншых яркіх персанажаў — напаўвар’ят фотажурналіст-філосаф у селішчы Курца ў выкананні Дэніса Хопера і эксцэнтрычны камандзір «паветранай кавалерыі» падпалкоўнік Кілгар у выкананні Роберта Дзюваля. У эпізадычных ролях былі занятыя такія акцёры, як Харысан Форд, Скот Глен і Лорэнс Фішберн.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #4142780-4 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 снежня 2016.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. (unspecified title) Праверана 26 снежня 2016.
  5. 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 3 чэрвеня 2022.
  6. выгрузка даных Freebase — Google.
  7. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  8. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці
Катэгорыя·Фільмы ЗША 1979 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1979 года
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Катэгорыя·Фільмы 1979 года
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
Катэгорыя·Фільмы па сцэнарыях Фрэнсіса Форда Копалы
Катэгорыя·Фільмы Фрэнсіса Форда Копалы