У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Антыёх.
Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (каля 148 да н.э. — 138 да н.э.) — малалетні кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў[4]. Сын Аляксандра I Баласа і Клеапатры Тэі.
Фактычна Антыёх не кіраваў. У 145 годзе да н.э. абвешчаны Дыядотам Трыфанам царом у процівагу Дэметрыю II Нікатару. У 142 годзе да н.э. Дыядот Трыфан зрынуў Антыёха і стаў аднаасобна кіраваць краінай, у 138 годзе да н.э. абвешчана, што Антыёх хворы і патрабуецца хірургічная аперацыя, якая, меркавана, была скарыстана для ўтойвання яго забойства Дыядотам Трыфанам.
Папярэднік: Аляксандр I Балас |
Цар дзяржавы Селеўкідаў (разам з Дэметрыем II Нікатарам) 145 да н.э.—142 да н.э. |
Пераемнік: Дыядот Трыфан |