wd wp Пошук:

Антуан Фюрэцьер

Антуан Фюрэцьер (фр.: Antoine Furetière; 28 снежня 1619, Парыж — 14 мая 1688, Парыж) — французскі пісьменнік і лексікограф XVII стагоддзя.

Біяграфія і творчасць

Фюрэцьер быў родам з небагатай буржуазнай сям’і. Вучыўся юрыспрудэнцыі, выдатна асвоіў антычную культуру. У 1645 атрымаў пасаду адваката і эканома парыжскага абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ. Затым стаў клірыкам, прызначаны настаяцелем абацтва Шалівуа (паблізу Буржа). У 1653 г. апублікаваў вершаваны палемічны трактат «Падарожжа Меркурыя» (Le Voyage de Mercure), у 1655 г. — зборнік «Розных вершаў» (Poesies diverses), дзе дамінаваў жанр сатыры. Цікавым дакументам літаратурнай барацьбы XVII стагоддзя з’яўляецца «алегарычная аповесць, або Гісторыя нядаўніх смут ў каралеўстве красамоўства» (Nouvelle allégorique, ou Histoire des derniers troubles arrivés au Royaume d’éloquence, 1658).

У 1662 абраны членам Французскай Акадэміі (крэсла № 31); ў 1684 г. пачалася яго шматгадовая барацьба з Акадэміяй вакол праекту Слоўніка французскай мовы. Фюрэцьер вырашыў самастойна выпусціць такі слоўнік, хоць у 1674 Акадэмія атрымала на яго прывілей. Абвінавачаны ў плагіяце, Фюрэцьер ў 1685 г. быў выключаны з Акадэміі. Складзены ім «Усеагульны слоўнік, які змяшчае ўсе словы французскай мовы, як старадаўнія, так і новыя» (Dictionnaire universel contenant tous les mots françois, tant vieux que modernes) выйшаў толькі пасмяротна, у 1690 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Antoine Furetiere // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Antoine Furetière // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Электронныя рэсурсы

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1688 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Сатырыкі Францыі
Катэгорыя·Мовазнаўцы Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лексікографы
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1619 годзе
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі