wd wp Пошук:

Антон Пятровіч Рабушка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабушка. Антон Пятровіч Рабу́шка[1] (нар. 17 студзеня 1929) — беларускі вучоны, матэматык і фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны работнік народнай асветы Беларусі (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да дацэнта. З 1970 года працаваў у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, дзе ў 1972—1998 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры матэматыкі[1]. Потым — выкладчык у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па вывучэнню руху цел і яго ўласцівасцей у агульнай тэорыі адноснасці, шэрагу падручнікаў па вышэйшай матэматыцы. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, электрычнымі зарадамі і магнітнымі момантамі. Выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперыментальнай праверкі.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак