.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Дзямкоў (нар. 15 кастрычніка 1995) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.
З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4), але больш на полі ў асноўнай камандзе ў тым сезоне не з’яўляўся.
Сезон 2015 распачаў у «Кобрыне». У ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3], але правёў толькі адзін матч за дубль, пасля чаго зноў апынуўся ў «Кобрыне»[4].
З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю», але не падышоў[5].
У жніўні 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі ЮАС з Жыткавічаў. Разам з камандай атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў каманду.
У сезоне 2018 выступаў за брэсцкі «Рух» у Другой лізе і другі раз запар атрымаў перамогу ў турніры. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»[6]. Сезон 2019 правёў у складзе «Івацэвічаў».
У лютым 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[7]. У пачатку 2021 года трэніраваўся з пінскім клубам, аднак у лютым пакінуў каманду[8] і далучыўся да «Брэстжылбуда» ў Другой лізе.
У сакавіку 2022 года стаў іграком «Ніва» з Доўбізны на пазіцыі абаронцы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Брэст | 4 | 0 | |
2013 | дубль | Дынама | 23 | 2 | |
2014 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2015 (1) | Д2 | Кобрын | 11 | 1 | |
2015 (сяр.) | дубль | Дынама | 1 | 1 | |
2015 (2) | Д2 | Кобрын | 12 | 0 | |
2016 | дубль | Дынама | 14 | 2 | |
2017 (2) | Д3 | ЮАС | 11 | 3 | |
2018 | Д3 | Рух | 27 | 1 | |
2019 | Д3 | Івацэвічы | 26 | 1 | |
2020 | Д2 | Хваля | 17 | 0 | |
2021 | Д3 | Брэстжылбуд | 10 | 1 | |