wd wp Пошук:

Антон Іванавіч Войцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Войцік. Антон Іванавіч Войцік (псеўданім: А.Войніч; 1898, в. Вярэнькі Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні — 28 сакавіка 1948) — журналіст, рэдактар , перакладчык. Муж Зоські Верас.

Біяграфія

З 17 гадоў працаваў рабочым ва Украіне, у рыбалоўнай арцелі ў Саратаве. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У 1918—1923 гадах — арганізатар спажывецкіх кааператываў у Параф’янаўскай воласці, беларускі агітатар падчас выбарчай кампаніі ў Сойм 1922 года. З 1924 годзе ў Вільні як журналіст, затым рэдактар газеты «Сялянская праўда». Арыштаваны польскай дэфензівай у 1924 годзе пасля выдання 50-га нумару газеты. Віленскім акруговым судом прыгавораны да 2-х гадоў турмы. Сядзеў у Лукішках. У зняволенні перакладаў з рускай і ўкраінскай моваў апавяданні і навукова-папулярныя нарысы, потым апублікаваныя ў часопісе «Заранка». У рукапісе захаваўся пераклад аповесці К. Гамсуна «Голад». У 1930 і 1936 гадах падвяргаўся судоваму праследу як выдавец беларускіх адрыўных календароў. Пасля 2-й сусветнай вайны ў Літоўскай ССР быў кіраўніком рэспубліканскага аддзела Саюздруку. У ЦДА Літвы захоўваюцца 2 судовыя справы Войціка.

Пахаваны на Панарскіх могілках побач з жонкай[1].

Зноскі

  1. Войцік, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Рэдактары СССР
Катэгорыя·Рэдактары XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Рэдактары паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе