wd wp Пошук:

Антоні Пулаўскі

Антоні Пулаўскі (9 сакавіка 1747 — 26 лютага 1813) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, паходзіў са шляхецкага роду герба «Слепаўрон».

Біяграфія

Сын Юзафа Пулаўскага. Удзельнік Барскай канфедэрацыі. У 1769 годзе трапіў у расійскі палон, быў у зняволенні ў Кіеве, Казані, Арэнбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання Е. Пугачова, за што яму было дазволена вярнуцца на радзіму (1775). Пасол на сеймы 1778, 1784, 1786 гадоў. Быў правадніком расійскай палітыкі ў Рэчы Паспалітай, праціўнікам прагрэсіўных рэформ, Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Стаў адным з лідараў Таргавіцкай канфедэрацыі, у 1793 годзе ў Берасці і Горадні выконваў абавязкі яе маршалка. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) жыў на Валыні.

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/antoni-pulaski-1747-1813-starosta-czereszenski-konfederat-barski
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Памерлі ў 1813 годзе
Катэгорыя·Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
Катэгорыя·Род Пулаўскіх
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Барскія канфедэраты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы