wd wp Пошук:

Антоні Адам Скарульскі

Антоні Адам Скару́льскі (польск.: Antoni Adam Skorulski; 22 лістапада 1715, Жамойць28 студзеня 1777) — філосаф, асветнік.

Біяграфія

З 1730 года член ордэна езуітаў, у 1742 годзе пасвячоны ў ксяндза. Выкладаў філасофію, гісторыю і геаграфію ў езуіцкіх навучальных установах на тэрыторыі ВКЛ. Рэктар калегіумаў у Навагрудку (1760—1764) і Коўне (1764—1766), у 1766—1772 гадах правінцыял літоўскі (кіраўнік Літоўскай правінцыі ордэна). Рэктар Віленскай акадэміі (1772—1774; з 1803 года Віленскі ўніверсітэт). Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) заставаўся белым ксяндзом, з 1775 года канонік віленскі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар адзінага вядомага твора — «Каментарыі па філасофіі…» (Вільня, 1755), у якім выклаў асноўныя філасофскія сістэмы Новага часу і адкрыцці ў прыродазнаўстве, прывёў каштоўныя звесткі па астраноміі, механіцы і іншых галінах ведаў. Доўгі час гэта праца з’яўлялася падручнікам па філасофіі.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/4627630
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Езуіты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Рэктары Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1715 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1777 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве