wd wp Пошук:

Антоній Юзаф Сулістроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сулістроўскі. Антоній Юзаф Сулістроўскі (1702 — паміж 19 лютага 1752 і 12 лютага 1753) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (?—да 25 жніўня 1734), войскага ашмянскага (з 1713) і Ганны з Стахоўскіх (?—1740?).

Пасля смерці ў 1732 годзе караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III прыхільнік абрання на трон Станіслава Ляшчынскага. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1729 годзе. Пасол на соймы 1733, 1736, 1746, 1748. Палкоўнік Ашмянскага павета ў 1740, маршалак ашмянскі з 1744.

Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Занарач, Палачаны, Яхімаўшчына, Лужаны, Баркі), Вількамірскім павеце (Багданішкі), Рэчыцкім павеце (Свержань), Віленскім ваяводстве (Батвінішкі). Стараста якіскі, курклеўскі.

У 1752 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, жыў у Жодзішках.

Пахаваны 12 лютага 1753 года ў езуіцкім касцёле св. Яна ў Вільні.

Сям’я

У першым шлюбе (адбыўся да 26 мая 1726) з Тэрэзай з Юдыцкіх (?—1739), дачкой Міхала Аляксандра Юдыцкага, старасты ясвойнскага. Ад яе меў 3 сыноў і дачку:

У другім шлюбе (адбыўся не пазней 1746) з Соф’яй з Юдыцкіх (?—1752), дачкой Антонія Юдыцкага, маршалка рэчыцкага, дзяцей не меў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Маршалкі земскія ашмянскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1702 годзе
Катэгорыя·Сулістроўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1753 годзе
Катэгорыя·Сулістроўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя ў касцёле Святых Янаў
Катэгорыя·Езуіты Вялікага Княства Літоўскага