wd wp Пошук:

Антоній Арцяхоўскі

Антоній Арцяхоўскі (польск.: Antoni Arciechowski; 18 мая 1675, Мазовія — 28 ліпеня 1709, Вільня[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 8 верасня 1690 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам прафесара Міхала Карвоўскага ў настаўніцкай семінарыі пры Пінскім езуіцкім калегіуме (1692—1693). Выкладаў у езуіцкіх школах, у тым ліку ў Варшаве (1694—1695). Вывучаў філасофію ў Пінску (1695—1698), а ў Вільні — тэалогію (1699—1703).

Пасля сканчэння курса тэалогіі два гады выкладаў паэтыку і рыторыку свецкім студэнтам у Віленскай акадэміі, а ў 1706—1607 гг. быў прафесарам рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме. У Віленскай акадэміі атрымаў ступень магістра філасофіі і вольных навук (1707), роўную доктарскай ступені, і да сваёй заўчаснай смерці займаў там пасаду прафесара філасофіі. У рукапісе пакінуў лекцыі па логіцы, чытаныя ў Вільні ў 1707—1708 гг.[2]

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 34.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазовіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1709 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1675 годзе