wd wp Пошук:

Антоніа Сакіні

Антоніа Марыя Гаспара Сакіні (італ.: Antonio Maria Gasparo Sacchini; 14 чэрвеня 1730, Фларэнцыя — 6 кастрычніка 1786, Парыж) — італьянскі кампазітар, прадстаўнік музыкі ракако. Аўтар 45 опер, 8 араторый, духоўнай музыкі, 2 сімфоній, а таксама камернай музыкі.

Творчасць

Вучыўся музыцы ў Неапалі пад кіраўніцтвам Франчэска Дурантэ. Працаваў у Падуі і Рыме, быў дырэктарам кансерваторыі ў Венецыі, потым некаторы час працаваў у Мюнхене і Штутгарце. У 1772—1782 гг. знаходзіўся ў Лондане, апошнюю частку жыцця правёў у Парыжы. Оперы яго ставіліся спачатку ў Італіі («Alessandro nell’ Indie», «Scipione in Cartagine»), потым у Лондане («Il Cid», «Tamerlano», «Lucio Vero», «Nitetti», «Perseo») і Парыжы («Rinaildo», «Dardanus», «Oedipe à Colonne» і інш.).

Іншыя яго творы — імшы, матэты, санаты для скрыпкі, трыа, квартэты.

Быў сябрам масонскай ложы Saint Jean d’Écosse du Contrat social.

Зноскі

  1. 1 2 3 Bibliothèque nationale de France Sacchini, Antonio (1730-1786) // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 лютага 2021.
  2. 1 2 3 4 Antonio Maria Gaspare Sacchini // Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 26 лютага 2021.
  3. A Pallas nagy lexikonaKossuth Nyomda.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кампазітары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Масоны ВУФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1786 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта