wd wp Пошук:

Антоніа Пуціні

Антоніа Пуці́ні або Антоніо Пуці́ні (італ.: Putini, Puttini) — танцоўшчык і балетмайстар 2-й паловы XVIII стагоддзя.

Біяграфія

Па паходжанні італьянец. Працаваў у Італіі і Аўстрыі.

Па запрашэнні Г. Ф. Радзівіла з 1756 года працаваў у Слуцку. Навучаў танцам кадэтаў, выступаў у прыдворным тэатры. Разам з Л. Дзюпрэ стварыў Слуцкую балетную школу, у 1758 годзе паказаў школьны спектакль «Балет на тры пары».

У 1756, 1757 і 1759 гадах у складзе Слуцкага балета выступаў як саліст на сцэне Нясвіжскага тэатра.

З 1760 года па распараджэнні М. К. Радзівіла Рыбанькі працаваў у Нясвіжы, у 1771 годзе пакінуў сцэну, стаў прыдворным танцмайстрам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў