wd wp Пошук:

Анры Русо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русо (значэнні).

Анры Жульен Фелікс Русо (фр.: Henri Julien Félix Rousseau, па мянушцы фр.: Le Douanier, «Мытнік»; 21 мая 1844 — 2 верасня 1910) — французскі жывапісец-самавук, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў наіўнага мастацтва, або прымітывізму.

Біяграфія

Анры Русо нарадзіўся 21 мая 1844 г. у мястэчку Лаваль (дэпартамент Маен), у сям’і рабочага. Пасля службы ў арміі уладкаваўся на працу ў французскую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросце, не маючы адпаведнай адукацыі.

У 1886 г. Русо ўпершыню паказвае свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў «Выставе незалежных». Ужо пры жыцці ў мастацкім супольнасці Францыі яго высока шанавалі за каларыстычнае багацце работ і арыгінальныя сюжэты (Русо часта малюе экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцці не бачыў).

Мастак памёр ад гангрэны 2 верасня 1910 года ў парыжскай бальніцы Некера, пасля таго як параніў сабе нагу.

Надмагільны барэльеф на магіле Анры Русо выканаў вялікі французскі скульптар румынскага паходжання, Канстанцін Бранкузі.

Творчасць

Працаваў пераважна ў жанры пейзажа, паказаў самабытны характар нацыянальнага ландшафту пры розным стане прыроды і святлопаветранага асяроддзя. Творы вызначаюцца ўраўнаважанасцю і манументальнасцю кампазіцыі, стрыманым каларытам, адчуваннем матэрыяльнасці свету: «Кірмаш у Нармандыі» (каля 1832), «Алея каштанаў» (1837), «Балота ў Ландах», «Дубы» (абодва каля 1852), «Від у Барбізоне» і інш. Аўтар малюнкаў і афортаў.

Галерэя

Літаратура

Зноскі

  1. https://data.bnf.fr/en/11922875/henri_rousseau/
  2. 1 2 3 4 5 6 7 RKDartists

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Маен
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі-прымітывісты
Катэгорыя·Наіўнае мастацтва
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Баньё
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта