Анры Перушо (фр.: Henri Perruchot; 27 студзеня 1917, Мансо-ле-Мін, Францыя — 17 лютага 1967, Парыж, Францыя) — французскі пісьменнік. Вядомы сваімі кнігамі пра жыццё Эдуара Манэ, Поля Сезана, Агюста Рэнуара, Вінцэнта ван Гога, Поля Гагена, Анры дэ Тулуз-Латрэка, Жоржа-П’ера Сёра. Спалучаў у сваіх раманах белетрыстычную жвавасць апавядання з дакладнасцю фактаў, спрабуючы зразумець асаблівасці творчасці жывапісцаў і эпохі.