Анзегізе́ль (Ansegisel) — адзін з прадстаўнікоў роду Арнульфінгаў. Сын Арнульфа Мецкага, заснавальніка дынастыі.
Анзегізель быў жанаты з Бегай Андэнскай з роду Піпінідаў (пазней — Каралінгаў). Пасля іх вяселля адбылася своеасаблівая асіміляцыя Арнульфінгаў: іх сын, будучы маярдом Піпін II Герыстальскі, і яго нашчадкі да Карла Вялікага сталі называцца Піпінідамі.
Анзегізель быў забіты Гундэвінам (ці Гундаінам) не пазней за 679 год[6], магчыма, каля 662 года, неўзабаве пасля звяржэння караля франкаў Хільдэберта Прыёмнага[7].
Жонка: пасля 635 года — Бега Андэнская (каля 605—да 679)