Андрэ́й Яго́равіч Раха́наў — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
З 1935 да 1941 года працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдніх няпоўных школ Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У часы Вялікай Айчыннай вайны быў намеснікам камісара 2-й Беларускай партызанскай брыгады па камсамоле, пасля пачаў працаваць у камсамоле — сакратаром падпольнага камітэта Мехаўскага раёна ЛКСМ Беларусі.
Пасля вызвалення Гарадоцкага раёна ў 1943 годзе прызначаны сакратаром Гарадоцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі. З 1944 да 1948 года займаў пасады загадчыка Аддзелам сялянскай моладзі ЦК ЛКСМ Беларусі, 1-га сакратара Палескага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі.
З 1948 года на працы ў партыйных органах — быў 2-ім, пасля 1-ым сакратаром Калінкавіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі, 1-м сакратаром Капаткевіцкага і Жыткавіцкага раённых камітэтаў КП(б) Беларусі.
У 1953 — 1957 гадах — старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці.
У 1961 — 1963 гадах — інспектар ЦК КП Беларусі.
У 1963 — 1964 гадах — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага сельскага абласнога Савета.
У 1964 — 1978 гадах — намеснік, пасля 1-ы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.
З 1978 года — старшыня Мінскага абласнога таварыства выратавання на водах.
Абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі (1954—1956).
Тэмы гэтай старонкі (18):