wd wp Пошук:

Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрэй Дзмітрыеў. Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў (29 чэрвеня 1925, г. Ленінград, Расія — 13 красавіка 1989, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1972), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1954).

З 1957 года вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі АН БССР, з 1960 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута і адначасова з 1970 года загадчык лабараторыі. З 1973 года галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1978—1987 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, з 1987 года член Прэзідыума АН БССР.

У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1985), «Знак Пашаны» (1967), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны пытанням гравітацыйнай біялогіі — ролі лабірынтных і экстралабірынтных афферэнтных сістэм і іх узаемадзеяння ў механізме ўплыву гіпергравітацыі на псіхічныя, анімальныя і вегетатыўныя функцыі. Адкрыў ланцуговы кальцавы механізм рухальнай нейрагуморальнай рэакцыі кішачніка, у якім прамежкавым звяном з’яўляюцца рэфлекторныя і гумаральныя зрухі, якія ўзнікаюць у органах і тканінах пры гравітацыйных уздзеяннях.

Апублікаваў больш за 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфію.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ДЗМІТРЫЕЎ Андрэй Сяргеевіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску