wd wp Пошук:

Андрэй Мінавіч Белавусаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белавусаў. Андрэй Мінавіч Белавусаў (2 кастрычніка 1906, в. Ходасавічы, Рагачоўскі раён — 19 лістапада 1976) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 19 верасня (2 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Ходасавічы Рагачоўскага раёна, Гомельскай вобласці у сям’і селяніна. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у калгасе.

Падчас акупацыі гітлераўцамі Гомельскай вобласці знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення вобласці ад акупацыі у чэрвені 1944 года ўступіў у рады Чырвонай Арміі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 года на пасадзе сапёра 657-га асобнага сапёонага батальёна 370-й стралковай дывізіі (1-ы Беларускі фронт). 14 студзеня 1945 года радавы А. М. Белавусаў абясшкодзіў 42 супрацьтанкавыя міны праціўніка. 29 студзеня 1945 года удзельнічаў у аднаўленні моста праз раку Обра ў раёне горада Мезерытц (цяпер Мендзычэж, Польшча). З 11 па 19 лютага 1945 года пераправіў на лодцы каля 40 яшчыкаў боепрыпасаў і 1,5 т. харчавання. 20 лютага 1945 падчас мініравання пярэдняга краю абсталяваў 100 гнёздаў для супрацьтанкавых мін.

25 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

10 сакавіка 1945 года кіраваў групай разгароджвання, якой было абясшкоджана 325 супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін праціўніка, асабіста зрабіў 2 праходы ў загародах.

9 красавіка 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Яфрэйтар А. М. Белавусаў у ноч на 19 красавіка 1945 года ўдзельнічаў у прарабленні праходаў у мінных палях у раёне нямецкіх гарадоў Лебус і Франкфурт, абясшкодзіў 42 міны. 25 красавіка 1945 года асабіста кіраваў групай сапёраў па навядзенню моста праз Істофковер-канал, чым забяспечыў своечасовую перакідку савецкай ваеннай тэхнікі. 13 чэрвеня 1945 года быў прадстаўлены да узнагароджвання ордэнам Славы 1-й ступені[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года яфррэйтар Белавусаў Андрэй Мінавіч узнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені[2].

Быў дэмабілізаваны ў 1946 годзе. Жыў у роднай вёсцы Ходасавічы. працаваў жывёлаводам у калгасе «Новы шлях». Памер 18 лістапада 1976 года.

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[2].

У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на алеі Герояў у Піянерскім парке ўсталяваны памятны знак А. М. Белавусаву[2].

Зноскі

  1. Белоусов Андрей Минович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 Андрэй Мінавіч Белавусаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны