wd wp Пошук:

Андрэй Куціла

Андрэй Куціла (нар. 3 ліпеня 1983, Баранавічы) — беларускі рэжысёр дакумэнтальнага кіно, сцэнарыст.

Біяграфія

З 2002 да 2007 года вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасці «міжнародная журналістыка». Ва ўніверсітэце кіраваў відэастудыяй пры студэнцкім гарадку. Там пачаў здымаць свае першыя дакументальныя фільмы. З 2007 да 2009 года вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у майстэрні Аляксандра Карпава.

Супрацоўнічае з шэрагам студыяў і тэлеканалаў, у тым ліку з 2009 года з «Белсатам».

Удзельнік міжнародных кінафестываляў[1].

Творчасць

Зняў больш за 10 дакументальных стужак, якія паказвалі на прэстыжных кінафестывалях, такіх як IDFA, «DOK Leipzig», «Hot Docs», «Krakow FF», FIPADOC, «DocsMX», «Zagreb Dox», «Astra FF», «Bergen FF» ды іншых. За фільм «Summa» атрымаў узнагароды «IDFA Award for Best Mid-Length Documentary» ў Амстэрдаме, «Silver Hobby-Horse» у Кракаве, «Grand Prize» у Пярну, а таксама прыз як найлепшы дакументальны фільм Нацыянальнага конкурсу 26-га ММКФ «Лістапад»[2][3]. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» стаў пераможцам конкурса дакументальнага кіно 37-га Варшаўскага кінафестывалю, стужка прысвечаная падзеям у Беларусі, якія разгортваліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Зноскі

  1. ЦАР ГАРЫ
  2. Андрэй Куціла(недаступная спасылка)
  3. Праект «Сваё кіно»: рэжысёр і дакументаліст Андрэй Куціла Архівавана 29 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня