wd wp Пошук:

Андрэй Данатавіч Сіняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіняўскі. Андрэй Данатавіч Сіняўскі (руск.: Андрей Донатович Синявский; 8 кастрычніка 1925, Масква — 25 лютага 1997) — рускі літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык; палітвязень.

Біяграфія

Увосень 1965 А. Сіняўскі быў арыштаваны разам з Ю. Даніэлем па абвінавачванні ў антысавецкай прапагандзе і агітацыі. У лютым 1966 асуджаны Вярхоўным судом на сем гадоў калоніі. Суд над пісьменнікамі, вядомы як «Працэс Сіняўскага — Даніэля», суправаджаўся тэндэнцыйным асвятленнем у друку і быў задуманы як прапагандысцкае шоў з выкрыццямі і пакаяннямі, аднак ні А. Сіняўскі, ні Ю. Даніэль не прызналі сябе вінаватымі. Неўзабаве пасля вызвалення ў 1973 годзе паехаў па запрашэнні Сарбоны на працу ў Францыю, дзе і жыў да канца жыцця, працуючы прафесарам рускай літаратуры.

Творчасць

А. Сіняўскі быў адным з вядучых літаратурных крытыкаў часопіса «Новый мир», галоўным рэдактарам якога ў той час быў А. Твардоўскі. Аўтар літаратуразнаўчых прац пра творчасць М. Горкага, Б. Пастарнака, І. Бабеля, Г. Ахматавай. З 1955 пачаў пісаць празаічныя творы. У тагачасным СССР у сувязі з цэнзурай яго творы не маглі быць надрукаваныя, і Андрэй Сіняўскі выдаваў іх на Захадзе пад псеўданімам Абрам Тэрц (руск.: Абрам Терц). Былі надрукаваныя раман «Суд ідзе» («Суд идёт») і аповесць «Любімаў» («Любимов»), якія ўвайшлі ў зборнік прозы «Фантастычны свет Абрама Тэрца» («Фантастический мир Абрама Терца»), а таксама артыкул «Што такое сацыялістычны рэалізм?», у якім высмейваліся савецкая літаратура.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Andrei Sinyavsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Выкладчыкі Сарбоны
Нарадзіліся ў Маскве
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Рускамоўныя пісьменнікі
Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Вязні Дубраўлага
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Нарадзіліся 8 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Пісьменнікі Францыі
Памерлі 25 лютага
Нарадзіліся ў 1925 годзе
Памерлі ў Парыжы
Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Пахаваныя ў Парыжы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Літаратуразнаўцы СССР
Пісьменнікі СССР
Памерлі ў 1997 годзе