wd wp Пошук:

Андрэй Германаў

Андрэй Ге́рманаў (балг.: Андрей Германов; 17 чэрвеня 1932, с. Цонева(руск.) бел., Балгарыя — 1981, Сафія) — балгарскі паэт і перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры НРБ[3].

У 1956 годзе ён скончыў Сафійскі ўніверсітэт[3]. Працаваў рэдактарам у газеце «Народна младеж», у выдавецтвах «Народна младеж(балг.) бел.» і «Български писател», як намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Съвременник(балг.) бел.» і рэдактарам часопіса «Пламък».

Творчасць

У зборніках паэзіі раскрывае складаны характар і багаты ўнутраны свет сучасніка. Лірыка Германава адметная глыбінёй, драматызмам пачуццяў, высокай культурай слова, дасканаласцю формы[3].

Пераклад твораў славянскай літаратуры

Перакладаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў. Акрамя таго перакладаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў і пісьменнікаў[3].

Бібліяграфія

Пераклады на беларускую мову

На беларускую мову творы А. Германава перакладалі Анатоль Вярцінскі, Анатоль Грачанікаў, Алесь Разанаў, Васіль Сахарчук[4], Ніл Гілевіч.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #16176846k // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.
  3. 1 2 3 4 Германов Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Паэты Балгарыі
Перакладчыкі на балгарскую мову
Памерлі 15 мая
Нарадзіліся 17 чэрвеня
Балгарскамоўныя паэты
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Перакладчыкі паводле алфавіта
Памерлі ў 1981 годзе
Перакладчыкі з беларускай мовы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Паэты паводле алфавіта
Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта
Перакладчыкі Балгарыі
Памерлі ў Сафіі
Заслужаныя дзеячы культуры Балгарыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы