wd wp Пошук:

Андрэй Віктаравіч Кажамякін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кажамякін.

Андрэй Віктаравіч Кажамякін (нар. 19 студзеня 1975, г. Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1975 года ў г. Мазыр Гомельскай вобласці. Пасля вучобы ў сярэдняй школе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці «Аграномія». У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу»[1].

Сваю працоўную дзейнасць пачаткаў начальнікам вытворчага ўчастку калгаса «Камманіфест» Магілёўскага раёна. Пасля чаго працаваў аграномам-насенняводам калгаса «Ленінскі шлях» Касцюковіцкага раёна, праз некаторы час тут жа прызначаны галоўным аграномам. Працоўны шлях працягнуў у якасці старэйшага агранома калгаса імя Заслонава Магілёўскага раёна, дзе неўзабаве быў пераведзены на пасаду в. а. галоўнага агранома, а затым — намесніка старшыні па інфармаванні і сацыяльных пытаннях[1].

У 2001 годзе прыняты на працу галоўным аграномам-насенняводам аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. У 2004 годзе заняў пасаду намесніка начальніка аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі, з 2005 года — начальнік аддзела. У 2014—2019 гадах займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, у 2019—2020  гадах — першы намеснік, з 23 верасня 2020 — старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Андрей Кожемякин назначен председателем облсельхозпрода 29 сентября, 2020
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Старшыні Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе