wd wp Пошук:

Андрэй Анатольевіч Рыбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбак. Андрэй Анатольевіч Рыбак (нар. 4 снежня 1970, Салігорск Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (арганізацыя і кіраванне вытворчасцю).

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам КВПіА сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Першага рудаўпраўлення вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». Працаваў інжынерам-праграмістам, эканамістам, нарміроўшчыкам солеабагачальнай фабрыкі, начальнікам бюро планава-эканамічнага, арганізацыі працы і заработнай платы аўтатранспартнага цэха, вядучым інжынерам, намеснікам начальніка аддзела арганізацыі працы і заработнай платы, начальнікам аддзела эканамічнага аналізу, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы — начальнікам упраўлення продажаў і лагістыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Рыбак Андрэй Анатольевіч
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»