wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі

Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі (нар. 22 сакавіка 1956 года ў в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык, культуролаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі

У 1971 годзе паступіў у Брэсцкае прафесійнае вучылішча чыгуначнага транспарту, якое скончыў з адзнакай. У 1976 годзе паступае на падрыхтоўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля яго заканчэння становіцца студэнтам гістарычнага факультэта гэтага ўніверсітэта, які ён і скончыў у 1982 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства.

У 1982 годзе пачынае сваю працоўную дзейнасць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. У 1984 годзе паступае ў аспірантуру гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму “Праца партыйных арганізацый па фарміраванні навукова-атэістычнага, матэрыялістычнага светапогляду вучняў у сістэме народнай адукацыі (1971-1980 гады): на матэрыялах Беларусі”. У 1996 годзе паступае ўжо ў дактарантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў 1999 годзе паспяхова абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму “Стараверства на Беларусі ў канцы XVII - пачатку XX стагоддзяў”. У 2004 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “Культуралогія”.

У 2000-2003 гадах займаў пасаду прафесара кафедры гісторыі культуры і рэлігіі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. З 2003 па 2005 год з’яўляўся прарэктарам па навуковай працы, першым прарэктарам Брэсцкага ўніверсітэта, з 2006 года перайшоў на пасаду прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага ўніверсітэта. У цяперашні час займае пасаду прафесара кафедры гісторыі і тэорыі адукацыі, кіраўніка секцыі тэорыі выхавання і педагагічнай антрапалогіі факультэта навук аб адукацыі Беластоцкага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя даследаванні канцэнтруюцца вакол гісторыі культуры і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Ён упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вылучыў у якасці прадмета спецыяльнага комплекснага гістарычнага даследавання стараверства як спецыфічны феномен беларускай культуры, правёў комплексную і сістэмную рэканструкцыю гісторыі беларускіх праваслаўных манастыроў. Актыўна займаецца праблемамі гісторыі і культуры памежжа, шмат гадоў узначальваў Цэнтр даследавання памежжа Брэсцкага ўніверсітэта. Асобныя працы прысвечаны пытанням сацыяльна-культурнай антрапалогіі штодзённасці, царкоўна-канфесійнай гісторыі беларускіх зямель, гісторыі сацальна-эканамічных і сацыякультурных працэсаў беларускага памежжа і інш.

Нагароды

Бібліяграфія

Кнігі

Выбраныя навуковыя артыкулы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь