wd wp Пошук:

Андрэевыя імхі

Андрэевыя імхі (Andreaeopsida) — клас (падклас) імхоў.

Старажытаая група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга дэволу-карбону. Шэрагам прыкмет нагадваюць брыевыя імхі, адрозніваюцца тым, што каробачка раскрываецца прадаўгаватымі шчылінамі, ях у пячоначнікаў.

Сцябло шматразова разгаліноўваецца, прымацоўваецца да субстрату рызоідамі. Лісцікі часцей аднаслойныя, часам з жылкай пасярэдзіне.

Антэрыдыі і архегоніі — на верхавінах розных галінак. Будова і развіццё палавых органаў такія ж, як у Bryidae.

Спарагон андрэевых імхоў у многім нагадвае спарагон сфагнуму: каробачка на ножцы з купалападобным спарангіем, у некаторых на несапраўднай ножцы. Каробачка ўскрываецца ў большасці Аndreaeidae шчылінамі. Пратанема пласціністая.

Прыстасаваны да скальна-камяністых субстратау, вытрымліваюць нізкія тэмпературы і працяглае высыханне. Клас прадстаўлены пераважна горнымі раслінамі, уключае сямейства андрэевых (каля 120 відаў). На Беларусі сустракаецца адзіны від — андрэя скальная (Andreaea rupestris).

Андрэевыя імхі займаюць прамежкавае становішча паміж сфагнавымі і зялёнымі імхамі. Са сфагнавымі іх збліжае будова ліста (аднаслойнасць), будова спарагона (наяўнасць несапраўднай ножкі і купалападобнага спарангія). З зялёнымі імхамі ў іх падобны знешні выгляд, будова і развіццё антэрыдыяў і архегоніяў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Андрэевыя імхі