wd wp Пошук:

Пячоначныя імхі

Пячоначныя імхі, пячоначнікі (Marchantiophyta) — аддзел мохападобных раслін.

Апісанне

Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках.

Арэал

Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найбольш вядомыя маршанцыя (Marchantia), рычыя (Riccia), блазія (Blasia), пелія (Monosolenium tenerum), прэйсія (Preissia), рыкардыя (Riccardia), рычыякарпус (Ricciocarpus), юнгерманія (Jungermannia). Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.

Класіфікацыя

Падзяляецца на 2 класы: маршанцыевыя імхі (Marchantiopsida) і юнгерманіевыя імхі (Jungermanniopsida). Каля 60 сямействаў, каля 300 родаў, больш за 6 тысяч відаў.

Значэнне і выкарыстанне

Пячоначныя імхі — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пячоначныя імхі