wd wp Пошук:

Ангідрыт

Ангідры́т — мінерал, сульфат кальцыю CaSO4 (сугучна: ангідрыд).

Сіметрыя крышталёў рамбічная. Колер белы, светла-шэры, блакітнаваты, чырванаваты. Бляск шкляністы. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2800 — 3000 кг/м³. У прысутнасці вады на паветры адбываецца гідратацыя з пераходам у гіпс і павелічэннем аб’ёму да 30 %. Асноўная маса ангідрыта ўтвараецца асадкавым шляхам.

Выкарыстоўваецца як угнаенне, у вытворчасці вяжучых матэрыялаў, як матэрыял у выяўленчым мастацтве.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Сульфаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы