wd wp Пошук:

Анатоль Сяргеевіч Ізаітка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ізаітка. Анатоль Сяргеевіч Ізаітка (нар. 21 снежня 1954, Полацк, Віцебская вобласць — 27 ліпеня 2014) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1995).

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1984—1989 гадах — настаўнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 1989 года — мастак камбіната «Мастацтва».

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Характар вобразаў вызначае аўтарская міфалогія, у творах пераважаюць складаныя кампазіцыйныя пабудовы, каляровыя і тонавыя кантрасты.

Сярод асноўных твораў: «Мой родны кут» (1989), «Стары Віцебск» (1998), «Разбітыя люстэркі» (1999), «Памяці С. Кухто» (1999), «Мастак і натхненне» (2000), «Усходняя зорка» (2000), «Дабравешчанне» (2001), «Першы снег» (2001), «Крэст на крэст» (2002), «Чаромха ў горадзе» (2006), «Фея» (2007), «Грамніцы» (2008), «Купальская вада» (2008), «Антонаўка» (2008), а таксама такія палотны, як «Сонечнае зацьменне», «Успенне», «Блакітная Полаччына», «Перад навальніцай» і інш.

аботы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа[1].

Зноскі

  1. Ізаітка Анатоль Сяргеевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся ў 1954 годзе
Памерлі ў 2014 годзе
Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Мастакі Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Асобы
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся 21 снежня
Памерлі 27 ліпеня
Нарадзіліся ў Полацку