wd wp Пошук:

Анатоль Паўлавіч Кудравец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудравец.

Анатоль Паўлавіч Кудравец (нар. 1 верасня 1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён — 8 мая 2014) — беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст.

Біяграфія

Скончыў Слуцкае педвучылішча (1955), аддзяленне журналістыкі БДУ (1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1969). Працаваў настаўнікам, рэдактарам на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1974), інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ (1974—1978), на працягу 20 гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман» (1978—1997).

Творчасць

Друкуецца з 1960. Першы зборнік апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968) вызначаецца праўдзівасцю, уменнем убачыць у чалавеку агульназначнае. У аповесці «Раданіца» (1971) ставіць праблему духоўных каштоўнасцей сучасніка, яго жыццёвай пазіцыі, адносін да мінулага і будучага. У кнігах «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), рамане «Сачыненне на вольную тэму» (1984) адлюстраваў складаныя працэсы ў сучаснай вёсцы. Творчасць пісьменніка вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, уменнем праз разгортванне падзей перадаць драматызм чалавечых характараў, творы адметныя дакладнасцю апісання жывых рэалій, побыту, прыроды, дзейных асоб. Аўтар кнігі падарожных нарысаў «За чужымі далямі» (1981), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Асеннія яблыкі» (1975), «Раданіца» (1984, з Ф. Коневым).

Займаўся перакладамі. На беларускую мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж. Свіфта, «Сібірскія апавяданні» У. Іванава, раманы А. Нурпеісава «Змрок» і «Нягоды», аповесць К. Сіманава «Дні і ночы», «Аповесці» А. Тамсаарэ, кнігі «Апошні прамень» У. Караленкі, «На Іртышы» С. Залыгіна і інш.

Асноўныя творы

Прызнанне

Зноскі

  1. Уганараваныя лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф» Архівавана 4 мая 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»