wd wp Пошук:

Анатоль Міхайлавіч Канстанціновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Канстанціновіч. Анатоль Міхайлавіч Канстанціновіч (нар. 3 сакавіка 1940, в. Дабрамыслі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1966 года — архітэктар, з 1979 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры, намеснік галоўнага архітэктара[1], галоўны архітэктар Белдзяржпраекта. У 2003—2005 гадах першы намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў. У 2007—2010 гадах старшы выкладчык кафедры дызайну МІУ, з 1 верасня 2010 года па 15 лютага 2013 года — загадчык кафедры дызайну[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1984 года. Пражывае ў г. Мінск[1].

Творчасць

Праект рэспубліканскай (цяпер Мінскай абласной) бальніцы ў пас. Бараўляны. Макет
Праект шпіталя з паліклінікай па вул. Валгаградскай. Макет
Інтэрнат Вышэйшай партыйнай школы(wd) бел. па вул. К. Маркса

Асноўныя працы: карпусы Мінскай абласной (у сааўтарстве з В. Ладыгінай) і 9-й гарадской клінічнай бальніц для хворых, якія папраўляюцца (1973, 1979), інтэрнат(wd) бел. і прыбудова да навучальнага корпуса Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1980), шпіталь з паліклінікай па вул. Валгаградскай (пры ўдзеле Г. Лядзяевай), адміністрацыйны будынак з кантрольна-прапускным пунктам аўтакалоны № 2418 (1982), лабараторны корпус БелНДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў па Старабарысаўскім тракце (1981) у Мінску, абласная клінічная бальніца ў Віцебску (1983), будынак прафілакторыя Маладзечанскага завода «Спадарожнік» (1983) на возеры Нарач, фізіятэрапеўтычны корпус Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пасёлку Лясное (1987); у аўтарскім калектыве: генплан, забудова, тэрапеўтычны корпус Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пас. Лясное (1974), вучэбна-лабараторны корпус № 11 Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага (1981)[1].

Аўтар-распрацоўшчык дзеючага ў рэспубліцы з 1973 г. «Каталога сталярных вырабаў для жылых і грамадскіх будынкаў у БССР» (КСВБ)[1]. Аўтар навучальна-метадычных распрацовак «Асноўныя прынцыпы варыятыўнасці і трансфармацыі канструкцый» (2 рэдакцыі), «Асновы канструктыўных элементаў інтэр’ера», «Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы, афармленню і абароне дыпломных праектаў для студэнтаў спецыяльнасці „дызайн“»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Константинович Анатолий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Константинович Анатолий Михайлович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў