У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лызікаў. Анатоль Мікалаевіч Лызікаў (нар. 29 кастрычніка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1974). 3 1982 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1998 года загадчык кафедры). У 2007—2020 гадах — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.
Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».