wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Казловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казловіч. Анатоль Мікалаевіч Казловіч (16 верасня 1946, Горск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 14 кастрычніка 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, выкладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Горскай пачатковай школе, у Падкраіцкай сямігодцы, у 1964 годзе скончыў Малецкую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, фотакарэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізму».

У 1969 годзе Анатоль Казловіч скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з вучобай працаваў у «Сельской газете». Пасля службы ў Савецкай арміі (служыў у званні лейтэнанта ў Слуцку; 1969—1971) працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты». Каб глыбей пазнаць жыццё, уладкаваўся кантралёрам АТК на Мінскі станкабудаўнічы завод, у час жніва працаваў у калгасе памочнікам камбайнёра. У 1973 годзе Анатоль Казловіч быў прызначаны старшым рэдактарам беларускага тэлебачання, потым — рэдактарам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». З 1977 года працаваў загадчыкам карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты»[ru] ў Беларусі, друкаваўся ў часопісах «Дружба народов[ru]», «Наш современник[ru]», «Вокруг света[ru]». Па ўласным прызнанні[1], для здабыцця душэўнай раўнавагі публікаваўся і ў беларускамоўным друку, напрыклад у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь».

Дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1964 годзе вершамі. Удзельнічаў у літаб’яднаннях «Крыніца» і «Узлёт». У калектыўным зборніку маладых беларускіх паэтаў «Рунь» (1970) змешчаны яго вершы. У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР (з 1991 г. у Саюзе пісьменнікаў Беларусі).

З верасня 1994 па красавік 1995 года ў газеце «Народная Воля» друкаваўся цыкл аўтабіяэкалагічных прытчаў «Беларусы паміж небам і зямлёю». За літаратурна-публіцыстычнае ўвасабленне беларускай нацыянальнай ідэі ў серыі прытчаў Анатолю Казловічу была прысуджана Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча (1995). Пазней, у 2003 і 2006 гадах, з друку выйшлі дзве аднайменныя кнігі-хронікі пісьменніка, дзе ён «сабраў і абагульніў велізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным перыядзе жыцця Беларусі на мяжы ХХ—XXI стагоддзяў, які ўвасобіў у публіцыстычных матэрыялах розных жанраў: нарысах, артыкулах, эсэ, замалёўках»[2]. У электронным варыянце кнігі-хронікі Анатоля Казловіча выкладзены ў вольны доступ[3].

Працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара фермерскай газеты «Новая зямля» (1993—1994), праваабарончага штомесячніка «Круг» (1994—1995), з 2000 года — першага намесніка галоўнага рэдактара газеты «Народная Воля». У 2000—2007 гадах Анатоль Мікалаевіч выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск), у 2006—2007 гадах — у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс). Прачытаныя ў ЕГУ лекцыі ляглі ў аснову кнігі «Восход и заход публициста» (2010)[4].

У 1992 годзе на экраны ў Беларусі выйшаў тэлефільм «126 слов»[5], зняты рэжысёрам Уладзімірам Арловым па «аўтабіяэкалаграфічным» рамане Анатоля Казловіча «Если бы да кабы» (твор на той момант яшчэ быў не апублікаваны)[6]. Кадры з гэтага тэлефільма выкарыстаны ў відэароліку «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство»[7], які ў 2021 годзе быў зняты сынам Анатоля Казловіча Мікалаем.

А. М. Казловіч пасля цяжкай хваробы памёр 14 кастрычніка 2011 года, пахавалі на могілках у Калодзішчах.

Бібліяграфія

Сцэнарыст

Літаратурныя сцэнарыі дакументальных фільмаў:

Літаратура

Спасылкі

  1. Томкович А. Анатолий Козлович: «Свободным я еще не был» // СНПЛЮС. Свободные новости Архівавана 12 ліпеня 2020..
  2. Тычко Г. К. Беларускі нарыс і яго месца ў мастацкай публіцыстыцы XXI стагоддзя // Mediana.by Архівавана 15 ліпеня 2020..
  3. Козлович А. «Белорусы между небом и землей», том 1 , том 2 , том 3 , том 4 .
  4. http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13511
  5. Тэлефільм «126 слов» // YouTube.com
  6. Шклярык В. А. Раман Анатоля Казловіча «Каб ды калі б» як багатая крыніца мікратапонімаў вёскі Горск Бярозаўскага раёна // Сучасныя праблемы анамастыкі. — Мінск : Беларус. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 322—325.
  7. Відэаролік «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство» // YouTube.com
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак