wd wp Пошук:

Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардзіенка. Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка (18 снежня 1941, в. Локці, Ніжне-Омскі раён, Омская вобласць, РСФСР — 23 кастрычніка 2021) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1991).

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.

З 1965 года інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1990 года намеснік дырэктара, з 2002 года дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Памёр 23 кастрычніка 2021 года. Пахаваны 26 кастрычніка 2021 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі і тэхналогіі хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі металічных матэрыялаў, металафізікі хуткапрацякаючых працэсаў. Распрацаваў тэорыю фазавых і структурных ператварэнняў у тытанавых сплавах для ўмоў хуткага і звышхуткага нагрэву, патлумачыў фізічную прыроду працэсаў структурнай перакрышталізацыі, рэкрышталізацыі і распаду метастабільных фаз, распрацаваў канцэпцыю фарміравання гетэрагенных структурных станаў у сплавах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Навуковыя распрацоўкі з’явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій і аўтаматызаванага абсталявання для павярхоўнага і аб’ёмнага термаўмацаванне паўфабрыкатаў і вырабаў з дысперсійна-цвярдзеючых сплаваў, а таксама металічных матэрыялаў, якія працуюць у экстрэмальных умовах.

Аўтар каля 230 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій і кніжных выданняў, 49 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. ГАРДЗІЕНКА Анатоль Іларыёнавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР