wd wp Пошук:

Анастаз Людвік Керсніцкі

Анастаз Людвік Керсніцкі (1678, в. Гальшаны Ашмянскага павета — 1733) — педагог, каталіцкі публіцыст на Беларусі канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў.

Біяграфія

Вучыўся ў Вільні і Пінску. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах у Гродне, Варшаве, Драгічыне, Слуцку, а таксама ў Віленскай акадэміі.

За красамоўства сучаснікі называлі яго Перыклам. Вядомы як непрымірымы праціўнік культуры гуманізму i ідэалогіі рэфармацыйнага руху.

Найбольш значныя творы А. Керсніцкага: «Ключ да скарбаў сардэчных» (Слуцк, 1723; Вільня, 1725) i «Вольны голас нядзельных прамоў» (Варшава, 1727). У творах ёсць асобныя крытычныя заўвагі ў адрас грамадскага i дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. 3 горыччу ён пісаў пра заняпад дзяржавы i страту многіх тэрыторый, бездапаможнасць сеймаў, на якіх «шмат пачыналі, але мала заканчвалі», крывавыя сутычкі шляхецкіх груповак на сеймах i сейміках. Сустракаюцца i антымагнацкія выпады, але якіх-небудзь прапаноў пра змену існуючага ладу Керсніцкі не выказваў i заклікаў падданых цярпець усе нягоды. Настойліва праводзіў ідэю боскага ўмяшання ў дзейнасць людзей, «боскага промыслу», бо лічыў, што «Бог заўсёды за добрыя ўчынкі шчодра плаціць» i праз сваіх нябесных служак, анёлаў, накіроўвае развіццё падзей. Шмат твораў Керсніцкага засталося ў рукапісах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гальшанах
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1678 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1733 годзе
Катэгорыя·Публіцысты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума