Анадырская нізіна[1] — нізіна ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе. На ўсходзе абмываецца Анадырскім залівам, з захадзе абмежаваная хрыбтамі Пэкульней і Рарыткін. Даўжыня 270 км, вышыня да 100 м. Складзецца алювіяльна-азёрнымі пяскамі і суглінкамі. Пераважае раўнінны рэльеф з астанцовымі і нізкагорнымі масівамі (Залаты хрыбет), дрэнажуецца рр. Анадыр, Канчалан, Вялікая і інш. Паўсюдна развіта шматгадовая мерзлата. Шмат тэрмакарставых азёр і азёр-старыц.