wd wp Пошук:

Амнявічы

Амняві́чы[1] (трансліт.: Amniavičy, руск.: Омневичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўнач ад Баранавіч.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Амневічы належаў шляхцічам С. Грышкевічу, Я. Зяньковічу, М. Цішэвічу, Я. Макавецкаму, якія накіроўвалі ў ВКЛ па адным конным воіну.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска Гарадзішчанскай воласці Бабруйскага павета.

У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін. На пачатку 20 стагоддзя ў Гарадзішчанскай воласці з назвай Амневічы існавалі 2 вёскі, у якіх налічвалася прыкладна 60 двароў і 400 жыхароў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Амне́вічы
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна