wd wp Пошук:

Амар-Суэн

Амар-Суэн (акад.: 𒀭𒀫𒀭𒂗𒍪; 2048 гг. да н. э. — 2039 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Трэці прадстаўнік трэцяй дынастыі Ура.

Амар-Суэн з’яўляўся сынам лугаля Шульгі і прыняў трон па спадчыне. Падобна свайму бацьку абагаўляў сябе. Правёў некалькі ваенных кампаній на паўночным захадзе Месапатаміі, у тым ліку на тэрыторыі будучай Асірыі. Разбурыў Урбілум.

Вавілонскія пісцы 2 тысячагоддзя да н. э. паведамлялі, што Амар-Суэн скараціў колькасць свойскай жывёлы для ахвярапрынашэнняў багам. Было прадказана, што яго заб’е бык, аднак ён памёр ад укуса ў нагу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэцяя дынастыя Ура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кіраўнікі Старажытнай Месапатаміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XXI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў XXI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Абагаўлёныя манархі