wd wp Пошук:

Амалой

Амало́й (руск.: Омоло́й) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. Працякае па тэрыторыі Эвена-Бытантайскага, Булунскага і Усць-Янскага ўлусаў.

Даўжыня ракі 593[1] км. Плошча вадазбору — 38 900[1] км². Выток ракі знаходзіцца ў Сіетындэнскім хрыбце (сістэма Верхаянскага хрыбта), цячэ на поўнач уздоўж хрыбта Кулар. Упадае ў губу Буор-Хая мора Лапцевых, утварае эстуарый. Расход вады ў раёне сяла Намы (352 км ад вусця) складае 35,99 м³/с, найбольшы (138,59 м³/с) прыпадае на чэрвень (дадзеныя назіранняў з 1979 па 1993 год). Жыўленне снегавое і дажджавое. Амалой замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў пачатку чэрвеня. Густата рачной сеткі басейна ракі 0,65[2] км/км².

Басен ракі

Прытокі: Балаган-Айаана, Элгэс, Барбахчаан, Батар-Юрэх, Улахан-Кюёгюллюр, Былыктыыр, Тыылаах, Даласалаах, Аргаа-Юрэх, Урасалаах, Буор-Юрэх, Кураанах-Юрэх (Алтан), Кучаанай, Бакы, Кыыллаах, Дайыылаах, Тайахтаах-Юрэх, Саха-Аартыга, Аата-Суох, Бухурук, Бугурун, Курунг-Юрэх, Аата-Суох і інш.[1]

Рака багата рыбай, у вусці — лоўля омуля.

Зноскі

  1. 1 2 3 Государственный водный реестр РФ(руск.)
  2. Жук В. А., Алексеевский Н. И. Омолой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных