wd wp Пошук:

Алівія дэ Хэвіленд

Алівія дэ Хэвіленд (англ.: Olivia de Havilland; 1 ліпеня 1916, Токіа — 26 ліпеня 2020, Парыж) — англа-амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і запатрабаваных галівудскіх актрыс 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух «Оскараў» за лепшую жаночую ролю (1946, 1949).Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робін Гуда» (1938), «Знесеныя ветрам» (1939), «Спадчынніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).

Біяграфія

Нарадзілася ў Токіа, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай актрысай, вядомай публіцы пад псеўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Уолтар Огастас дэ Хэвіленд, брытанскім адвакатам. Пасля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.

Яе акцёрская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Герміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказана ў знакамітым тэатры Галівуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж у 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод яе ранніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысея капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.

За гады прафесійнай кар’еры Алівія дэ Хэвіленд заваявала дзве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчынніца» (1949), двойчы станавілася лаўрэаткай прэміі «Залаты глобус». На Галівудскай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсць яе зорка. Апошняй карцінай, у якой знялася дэ Хэвіленд, стала карціна «Пяты мушкецёр» (1979).

Памерла ў сне ў сваім доме ў Парыжы.

Барацьба за правы акцёраў

Дзякуючы сваёй знешнасці актрыса атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненне да больш складаных акцёрскіх задач. Яе расчараванне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасля яго заканчэння, сцвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоў ад роляў. Апеляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на яе карысць, пастанавіўшы, што студыя не можа працягваць кантракт без згоды выканаўцы. Рашэнне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Хэвіленд».

Фільмаграфія

Прэміі

Зноскі

  1. Le temps a emporté Olivia de Havilland, morte à l’âge de 104 ans
  2. 1 2 Godeau M. Olivia de Havilland, légende du cinéma hollywoodien, est morte — 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
  3. 1 2 Fichier des personnes décédées
  4. https://www.huffingtonpost.fr/entry/kirk-douglas-nest-pas-le-dernier-monstre-sacre-dhollywood-olivia-de-havilland-est-toujours-la_fr_5e3bceb8c5b6b70886fa416b
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры вестэрнаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня