wd wp Пошук:

Аляскінскі хрыбет

Горныя пікі Аляскінскага хрыбта. Недалёка ад трасы Анкарыдж — Фэрбанкс

Аляскінскі хрыбет (англ.: Alaska Range) — адносна вузкі горны хрыбет на поўдні Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі (ЗША). Даўжыня каля 1000 км. Сярэдняя вышыня каля 3000 м, найбольшая — 6191 м (гара Мак-Кінлі, самая высокая вяршыня Паўночнай Амерыкі).

Геаграфія

Хрыбет распасціраецца ад возера Кларк на паўднёвым захадзе да ракі Белай на канадскай тэрыторыі Юкан на паўднёвым усходзе. З’яўляецца часткай Ціхаакіянскага вулканічнага кальца і Дэналійскага разлому, які праходзіць уздоўж паўднёвага краю хрыбта. У самым хрыбце вулканаў няма.

Аляскінскі хрыбет — важны клімата- і водападзел. На паўднёвых увільготненых схілах да вышыні 800 м яловыя лясы, вышэй — вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўночных больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000—1200 м, вышэй — горныя тундры.

Восевая частка хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях — з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя.

Самыя высокія вяршыні

Гара Мак-Кінлі ў сонечны дзень
Ледавік на Аляскінскім хрыбце

Мак-Кінлі — вышыня 6194 м

Фаракер — 5304 м Хантэр — 4442 м Хэйес — 4216 м Сільвертроун — 4029 м Дебара — 3761 м Хангінгтан — 3730 м Расэл — 3557 м Этымалогія назвы

Назва «Аляскінскі хрыбет» упершыню была ўжыта ў 1869 годзе натуралістам Далам (англ.: W.H. Dall).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кардыльеры
Катэгорыя·Геаграфія Аляскі
Катэгорыя·Горы ЗША