wd wp Пошук:

Аляксей Ягоравіч Вашчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчанка.

Аляксей Ягоравіч Вашчанка (29 кастрычніка 1921, Воската, Гарадоцкі раён — 5 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер Ордэна Леніна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 6 класаў школы ў Даўгаполлі.

У 1940 годзе прызваны на службу, трапіў ва ўнутраныя войскі НКУС СССР. У студзені 1942 года як чырвонаармеец-аўтаматчык залічаны ў 272-і стралковы полк 10-й стралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС СССР, якая фарміравалася ў Сталінградзе ў складзе 62-й арміі Паўднёва-Усходняга фронту. З 16 жніўня 1942 года ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам.

На 5 верасня[1] 1942 года 272-ы стралковы полк і 100 курсантаў Краснадарскага ваеннага вучылішча трымалі абарону ў самым Сталінградзе ў раёне Вопытнай станцыі, Верхняй Ельшанкі і станцыі Садовая Прыволжскай чыгункі[2]. А 18:00 5 верасня 1942 года праціўнік пачаў наступленне, для яго адбіцця камандаванне вырашыла правесці контратаку. Рота аўтаматчыкаў контратакавала з флангу, але кулямётным агнём праціўніка вымушана залегчы[3]. Вашчанка падабраўся да кулямётнай кропкі; спроба знішчыць кулямёт гранатай не ўдалася, Вашчанка быў цяжка паранены чаргой з кулямёта, тады ён кінуўся на амбразуру сваім целам і забяспечыў контратаку роты[1].

Пахаваны каля станцыі Садовая.

Узнагароды

Памяць

Навечна залічаны ў спісы 1-й стралковай роты. Яго імем названа вуліца ў Савецкім раёне(руск.) бел. Валгаграда[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Ващенко Алексей Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. Памятники и достопримечательности Волгограда (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2014. Праверана 24 лютага 2013.
  3. К 65-летию Сталинградской битвы (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Памерлі ў Валгаградзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Воіны, якія закрылі целам амбразуру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»