wd wp Пошук:

Аляксей Уладзіміравіч Ягораў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягораў.

Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (нар. 16 снежня 1969, Новасакольнікі, Пскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2021 года.

Біяграфія

У 1990—1995 гадах навучаўся ва Украінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі па спецыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадах працаваў у Віцебскім філіяле МІПСА: загадчыкам кафедры прававых дысцыплін, дэканам юрыдычнага факультэта. У 1997—2014 гадах працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства, в.а. дэкана юрыдычнага факультэта. У 1999 годзе абараніў дысертацыю кандыдата юрыдычных навук. У 2000—2014 гадах дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2014–2020 гадах рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[3].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[4].

Ягораў абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), з’яўляецца членам кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суда(бел. (тар.)) бел., старшынёй савета віцебскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, лаўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання.

Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Узнагароды

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Ягораў як намеснік старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі[7]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і вяршэнства права(укр.) бел. ў Беларусі, ён нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[7].

6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Ягорава ўнесла і Швейцарыя[9].

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 http://egorov.house.gov.by/ru/byography-ru/
  2. http://bseu.by/russian/news/202108020.htm
  3. https://blr.belta.by/president/view/naznachenni-u-mjastsovaj-vertykali-mus-vnu-i-na-pradpryemstvah-padrabjaznastsi-kadravaga-dnja-u-102430-2021/ Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  4. Ягораў Аляксей Уладзіміравіч (нявызн.). Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Праверана 11 верасня 2021.
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 года № 801 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 сакавіка 2021.
  6. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  7. 1 2 COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рэктары БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДЮА
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Імігранты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Дэканы юрыдычнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў