wd wp Пошук:

Аляксей Пятровіч Антропаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антропаў.

Пётр Сямёнавіч Дроджзін. Партрэт Антропава з сынам перад партрэтам жонкі Алены Васілеўны

Аляксей Пятровіч Антропаў (руск.: Алексе́й Петро́вич Антро́пов, 1716-1795) — рускі жывапісец, дэкаратар-манументаліст, прадстаўнік стылю барока.

Вучыўся ў Канцылярыі ад будынкаў у Пецярбургу (з 1732) у А. М. Мацвеева, з 1739 года працаваў там жа ў І. Я. Вішнякова. Удзельнічаў у выкананні дэкаратыўных роспісаў палацаў у Пецярбургу (1744—50), яго прыгарадах і ў Маскве, Андрэеўскай царквы ў Кіеве (1752—55). Партрэты пэндзлю Антропава вызначаюцца вострахактарнасцю (атамана Ф. І. Краснашчокава, 1761, Рускі музей; Пятра III, 1762, Рускі музей і Траццякоўская галерэя; А. В. Бутурліной, 1763, Траццякоўская галерэя).

Зноскі

  1. 1 2 Антропов Алексей Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1716 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускае барока
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных